| |  | 07.05.2012 | Версія для друку | | | О состоянии золотовалютных резервов Республики БеларусьПо состоянию на 1 мая 2012 г. объем золотовалютных резервов Республики Беларусь в определении ССРД МВФ составил 7956,7 млн. долларов США в эквиваленте, увеличившись с начала года на 40,8 млн. долларов США. В национальном определении уровень золотовалютных резервов на 1 мая 2012 г. составил 9510,2 млн. долларов США в эквиваленте, увеличившись с начала года на 123,0 млн. долларов США. На снижение объема золотовалютных резервов в апреле 2012 года оказало влияние погашение Правительством и Национальным банком Республики Беларусь внешних и внутренних обязательств в иностранной валюте. При этом обязательства Национального банка на сумму более 400 млн. долларов США были исполнены досрочно. Поддержанию уровня золотовалютных резервов способствовало сохраняющееся положительное сальдо покупки-продажи Национальным банком иностранной валюты на ОАО "Белорусская валютно-фондовая биржа", обусловленное положительным внешнеторговым сальдо Республики Беларусь и чистым предложением иностранной валюты со стороны населения.
| | |  | 11.05.2012 | Версія для друку | | | Ставка рефинансирования Национального банка с 16 мая 2012 г. снижается до 34 процентов годовых. Соответствующее постановление от 10.05.2012 № 229 принято Правлением Национального банка.Комитетом по монетарной политике Национального банка принято решение о снижении с 16 мая 2012 г. процентной ставки по постоянно доступным операциям поддержки ликвидности (кредит овернайт, СВОП овернайт) и двусторонним операциям (ломбардный кредит, сделки СВОП) с 60 до 55 процентов годовых, процентной ставки по постоянно доступным операциям изъятия ликвидности (депозит овернайт) – с 23 до 20 процентов годовых. Данные решения основываются на позитивных оценках сохранения в нынешнем году текущих тенденций в экономике, в первую очередь замедления инфляционных процессов. Индекс потребительских цен на товары и услуги в апреле 2012 г. по сравнению с декабрем 2011 г. составил 106,8 процента, в том числе базовый индекс потребительских цен – 106,1 процента, что соответствуют их прогнозной динамике с выходом по итогам года на уровень инфляции в 119-122 процента. Последовательное повышение положительного сальдо внешней торговли товарами и услугами наряду с постоянным превышением предложения иностранной валюты над спросом на нее на внутреннем валютном рынке формируют условия для устойчивости обменного курса белорусского рубля и даже для укрепления национальной валюты. Несмотря на снижение процентных ставок, монетарные условия сохранят степень жесткости, необходимую для поддержания макроэкономической и финансовой стабильности в стране. Национальный банк намерен и в дальнейшем проводить гибкую процентную политику, своевременно реагировать на изменение ситуации во внешней торговле, реальном секторе экономики и на финансовых рынках.
| | |  | 14.05.2012 | Версія для друку | | | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 14 мая 2012 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты "Беларусбанк. 90 гадоў":
- срэбную – намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,62 г, дыяметрам 38,61 мм;
- медна-нiкелевую – намiналам 1 рубель, масай 15,50 г, дыяметрам 33,00 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная. Аверс: у цэнтры – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi (на срэбнай злева – проба сплаву); уверсе па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе – намiнал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай). Рэверс: у цэнтры – выява адмiнiстрацыйнага будынка ААТ "ААБ Беларусбанк"; уверсе – выява фiрменнага знака банка i надпiс: 90 ГАДОЎ; унiзе надпiс: БЕЛАРУСБАНК. Манеты адчаканены на ЗАТ "Лiтоўскi манетны двор": срэбная – якасцю "пруф", медна-нiкелевая – "пруф-лайк". Тыраж срэбнай манеты – 7000 штук, медна-нiкелевай – 4000 штук. Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.
| | |  | 14.05.2012 | Версія для друку | | | Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 14 мая 2012 г. уводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету "Iкона Прасвятой Багародзiцы "Уладзiмiрская" серыi "Праваслаўныя цудатворныя iконы" намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 31,10 г.Манета мае прамавугольную форму памерам 30,00 х 45,00 мм. З пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты з насечкай. Аверс: у цэнтры – арнамент у выглядзе вiнаграднай лазы, якая сiмвалiзуе Багародзiцу, унутры арнаменту – памятны крыж, што ўстаноўлены на замчышчы ў г. Заслаўi ў сувязi са святкаваннем 1000-годдзя праваслаўнай царквы на Беларусi, i проба сплаву; уверсе – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i ў два радкi надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унiзе – намiнал 20 РУБЛЁЎ, справа ад намiналу – год чаканкi.
Рэверс: у цэнтры – на фоне, якi выкананы золатам, вобраз Прасвятой Багародзiцы "Уладзiмiрская"; па перыметры манеты – Дзеiсусны чын: у цэнтры яго Збавiцель, па правую руку ад Яго – Багародзiца, архангел Мiхаiл, апостал Пётр, Васiль Вялiкi, Рыгор Багаслоў; па левую руку – Iаан Прадцеча, архангел Гаўрыiл, апостал Павел, Iаан Златавуст i Мiкалай Цудатворац (выявы нiмбаў над Збавiцелем, Багародзiцай, Iаанам Прадцечай, архангеламi, апосталамi i свяцiцелямi, а таксама зоркi на адзеннi Багародзiцы выкананы золатам); унiзе надпiс: УЛАДЗIМIРСКАЯ.
Манета адчаканена на манетным двары ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германiя, якасцю "пруф", тыражом да 10000 штук. Памятная манета, што ўводзiцца ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.
| | | | | 16.05.2012 | Версія для друку | | | Нацыянальны банк уводзiць у абарачэнне срэбныя памятныя манеты серыi "Сонечная сiстэма"Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 17 мая 2012 г. уводзiць у абарачэнне срэбныя памятныя манеты "Меркурый", "Венера", "Зямля", "Марс", "Юпiтэр", "Сатурн", "Уран", "Нептун", "Сонца" серыi "Сонечная сiстэма" намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 10,00 г, дыяметрам 32,00 мм. Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет гладкая. На аверсе манет: у цэнтры на фоне стылiзаванай выявы фрагмента сонечнай сiстэмы, унутры якой па крузе размешчаны на лацiнскай мове надпiс: SYSTEMA SOLARE, – антычная скульптура Атланта, якi трымае на плячах планету Зямля; уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; уверсе па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, злева па крузе – намiнал 10 РУБЛЁЎ, справа па крузе – год чаканкi, проба сплаву, фiрменны (таварны) знак АТ "Манетны двор Польшчы". На рэверсе манеты "Сонца": у цэнтры на фоне стылiзаванай выявы фрагмента сонечнай сiстэмы – выкананы золатам стылiзаваны вiдарыс зоркi Сонца; уверсе – на лацiнскай мове надпiс: SOL. На рэверсе манеты "Меркурый": у цэнтры – выкананы метадам тампадрукавання вiдарыс планеты Меркурый, злева пад iм – выява астранамiчнага сiмвала планеты Меркурый i на лацiнскай мове надпiс: MERCURIUS. У якасцi фону выкарыстаны стылiзаваныя выявы фрагментаў карт зорнага неба XVI стагоддзя, якiя ўяўляюць сонечную сiстэму. На рэверсе манеты "Венера": у цэнтры – выкананы метадам тампадрукавання вiдарыс планеты Венера, злева пад iм – выява астранамiчнага сiмвала планеты Венера i на лацiнскай мове надпiс: VENUS. У якасцi фону выкарыстаны стылiзаваныя выявы фрагментаў карт зорнага неба XVI стагоддзя, якiя ўяўляюць сонечную сiстэму. На рэверсе манеты "Зямля": у цэнтры – выкананы метадам тампадрукавання вiдарыс планеты Зямля, злева пад iм – выява астранамiчнага сiмвала планеты Зямля i на лацiнскай мове надпiс: TERRA. У якасцi фону выкарыстаны стылiзаваныя выявы фрагментаў карт зорнага неба XVI стагоддзя, якiя ўяўляюць сонечную сiстэму. На рэверсе манеты "Марс": у цэнтры – выкананы метадам тампадрукавання вiдарыс планеты Марс, злева пад iм – выява астранамiчнага сiмвала планеты Марс i на лацiнскай мове надпiс: MARS. У якасцi фону выкарыстаны стылiзаваныя выявы фрагментаў карт зорнага неба XVI стагоддзя, якiя ўяўляюць сонечную сiстэму. На рэверсе манеты "Юпiтэр": у цэнтры – выкананы метадам тампадрукавання вiдарыс планеты Юпiтэр, злева – выява астранамiчнага сiмвала планеты Юпiтэр; справа – на лацiнскай мове надпiс: JUPITER. У якасцi фону выкарыстана стылiзаваная выява гелiяцэнтрычнай мадэлi свету. На рэверсе манеты "Сатурн": у цэнтры – выкананы метадам тампадрукавання вiдарыс планеты Сатурн, злева – выява астранамiчнага сiмвала планеты Сатурн; справа – на лацiнскай мове надпiс: SATURNUS. У якасцi фону выкарыстана стылiзаваная выява гелiяцэнтрычнай мадэлi свету. На рэверсе манеты "Уран": у цэнтры – выкананы метадам тампадрукавання вiдарыс планеты Уран, злева – выява астранамiчнага сiмвала планеты Уран; справа – на лацiнскай мове надпiс: URANUS. У якасцi фону выкарыстана стылiзаваная выява гелiяцэнтрычнай мадэлi свету. На рэверсе манеты "Нептун": у цэнтры – выкананы метадам тампадрукавання вiдарыс планеты Нептун, злева – выява астранамiчнага сiмвала планеты Нептун; справа – на лацiнскай мове надпiс: NEPTUNUS. У якасцi фону выкарыстана стылiзаваная выява гелiяцэнтрычнай мадэлi свету. Манеты адчаканены на АТ "Манетны двор Польшчы" якасцю "пруф" з прымяненнем метаду тамкадрукавання (манета "Сонца" – якасцю "пруф" з пазалотай). Тыраж – да 11111 штук кожнага наймення. Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

|
|